Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дык схілілі казакі ўсе свае галовы і скінулі шапкі. Нікога ня ўважылі-б яны ў той час, нават самога караля; але проці свае царквы хрысьціянскае не пасьмелі і ўважылі сваё духавенства. Згадзіўся гэтман разам з палкоўнікамі адпусьціць Патоцкага, узяўшы з яго прысягу пакінуць на волі ўсе хрысьціянскія цэрквы, запомніць старую варожасьць і не рабіць ніякае крыўды казацкаму ваяцтву. Адзін толькі палкоўнік не згадзіўся на гэткі мір. Той адзін быў Тарас. Вырваў ён касмык валасоў з галавы свае і гукнуў:

— Эй, гэтман і палкоўнікі! не зрабеце гэткае бабскае справы! ня верце ляхам: прададуць псяюхі! А калі палкавы пісар падаў умову, і гэтман прылажыў сваю ўласную руку, ён зьняў з сябе чысты булат, дарагую турэцкую шаблю, з найлепшага жалеза, разламаў яе напалову, як трысьцінку, і кінуў паасобна далёка ў розныя бакі абодва канцы, сказаўшы: — Бывайце-ж! Як двом канцом гэтаму палому не злучыцца ў адно і не злажыць аднае шаблі, гэтак і нам, таварышам, больш ня ўбачыцца на гэтым сьвеце! Памятайце-ж маё разьвітальнае слова… (пры гэтым слове голас яго вырас, падняўся вышэй, набраў невядомае сілы — і задумаліся ўсе аб прароцкіх словах): — перад сьмяротнай гадзінаю сваёю вы ўспомніце мяне! Думаеце, купілі спакой і мір, думаеце, купілі спакой і мір; думаеце, панаваць будзеце? Будзеце панаваць іншым панаваньнем: зьдзяруць з твае галавы, гэтмане, скуру, напхаюць яе грачанаю мякінаю, і доўга будуць бачыць яе па ўсіх кірмашох! Ня ўтрымаеце і вы, панове, галоваў сваіх! Прападзеце ў сырых паграбох, замурованыя ў каменныя сьцены, калі вас, як бараноў, ня звараць усіх жыўцом у катлох!

— А вы хлопцы! — казаў ён далей, зьвярнуўшыся да сваіх: — хто з вас хоча паміраць сваёю сьмерцю, — не па запечках і бабскіх ляжанках, ня п’янымі пад плотам каля карчмы, падобна да рознае падліны, а чэснаю казацкаю сьмерцю, усім