Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХІІ

Адшукауўся сьлед Тарасоў. Сто дваццаць тысяч казацкага войска паказалася на граніцах Украіны. Гэта ўжо ня была якая-нібудзь часьць або аддзел, выступіўшы на здабычу або на ўгон за татарамі. Не, паднялася ўся нацыя, бо перапоўнілася цярплівасьць народу, — паднялася адімсьціць за пасьмяяньне правоў сваіх, за ганебнае паніжэньне нораваў сваіх, за зьнявагу веры продкаў і сьвятога звычаю, за апаганеньне цэркваў, за прыгнятаньне, за унію, за ганебнае ўладарніцтва жыдоўства на хрысьціянскай зямлі, за ўсё, што зьбірала і падвойвала з даўных часоў строгую ненавісьць казакоў. Малады, але дужы духам, гэтман Астраніца камандаваў усёю непалічанаю казацкаю сілаю. Каля яго было відаць зусім старога, спрактыкованага таварыша яго і райцу Гуню. Восем палкоўнікаў вяло дванаццацьтысячныя палкі. Два гэнэральныя есаулы і гэнэральны бунчужны ехалі сьледам за гэтманам. Гэнэральны харунжы вёў галоўны штандар; шмат іншых сьцягоў і штандараў відаць было здалёк; бунчуковыя таварышы нясьлі бунчукі. Шмат таксама было іншых вураднікаў палкавых: абозных, вайсковых таварышоў, палкавых пісароў, і з імі і пешых і конных аддзелаў; блізка што гэтулькі-ж сама, колькі было рэйстравых казакоў, набралася ахвочакамонных і вольных. Зусюль падняліся казакі: ад Чыгірына, ад Пераяслава, ад Батурына, ад Глухава, ад нізовага боку Дняпроўскага і ад усіх яго вярхоў і астравоў. Бяз ліку коні і нязьлічаныя табары вазоў цягнуліся па палёх. І паміж гэтымі вось казакамі, паміж тымі васьма палкамі адборнейшы за ўсіх быў адзін полк, і палком тым камандаваў Тарас Бульба. Усё давала яму перавагу перад іншымі: і старыя гады, і спрактыкованасьць, і ўмеласьць рухаць сваім войскам. Нават самым казаком здавалася празьмернаю яго бязьлітасная злосьць і жорсткасьць. Толькі агонь ды шыбеніцу азнач-