Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэгла не знаходзіла ахвотнікаў і ўехала бесьперашкодна ў галоўную меставую браму. Бульба, у сваёй цеснай клетцы, мог толькі чуць шум, крыкі вазьніцаў і больш нічога. Янкель, паддзыгаючы на сваім кароткім, запэцканым пылам рысаку, павярнуў, зрабіўшы колькі кругоў, у цёмную вузенькую вуліцу, насіўшую назоў Гразнае і разам Жыдоўскае, таму што тут запраўды былі жыды блізка што з усяе Баршавы. Гэтая вуліца над’звычайна была падобнаю да выверненага нутра задняга падворку. Сонца, здавалася, не заходзіла сюды зусім. Зусім пачарнеўшыя дзеравяныя дамы, з вялікім лікам перацягнутых з вокнаў жэрдак, павялічвалі яшчэ больш цемру. Дзе-ня-дзе чырванела паміж імі цэгляная сьцяна, але й тая ўжо ў шмат якіх месцах перавярталася зусім у чорную. Іншы раз толькі ўгары абтынкованы кавалак сьцяны, абхоплены сонцам, блішчаў немагчымаю для вачэй бельлю. Тут усё складалася з моцных контрастаў: каміны, ганучы, лупіны, выкінутыя разьбітыя чопы. Кожны, што толькі было ў яго нягоднае, шпургаў на вуліцу, даючы праходзіўшым магчымыя выгады карміць усе пачуцьці свае гэтаю дрэньню. Седзячы на кані, коньнік ледзь-ледзь не даставаў рукою жэрдак, перацягненых праз вуліцу з аднаго дому ў другі, на якіх віселі жыдоўскія панчохі, кароценькія панталонцы і дымлены гусак. Іншы раз даволі харошанькі тварык жыдоўкі, убраны пацямнеушымі пацеркамі, выглядаў з старога ваконца. Купа жыдзянат, замурзаных, абарваных, з кучаравымі валасамі, крычала і валялася ў балоце. Рыжы жыд з рабаценьнем на ўсім твары, рабіўшым яго падобным да вераб’ёвага яйка, зірнуў з вакна; зараз-жа загаварыў з Янкелем на сваёй тарабарскай падмове, і Янкель зараз-жа ўехаў у адзін падворак. Па вуліцы ішоў іншы жыд, затрымаўся, пачаў таксама гутарку, і калі Бульба