Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыда, таму што жыда кожны прымае за сабаку, таму што думаюць, ужо й не чалавек, калі жыд!

— Ну, дык палажы мяне ў воз з рыбаю!

— Ня можна, пане, далібог, ня можна. Па ўсёй Польшчы людзі галодныя цяпер, як сабакі: і рыбу раскрадуць, і пана намацаюць.

— Дык вязі мяне хоць на чорце, толькі вязі!

— Слухай, слухай пан! — сказаў жыд, пасунуўшы абшлагі рукавоў сваіх і падходзячы да яго з распасьцёртымі рукамі. — Вось што мы зробім. Цяпер будуюць усюды крэпасьці і замкі, з Нямеччыны прыехалі францускія інжынеры, а дзеля гэтага па дарогах вязуць шмат цэглаў і каменьняў. Пан хай ляжа на дне воза, а верх я закладу цэглаю. Пан здаровы і дужы з выгляду, і дзеля гэтага яму нішто, калі будзе цяжанька, а я зраблю ў возе зьнізу дзірачку, каб карміць пана.

— Рабі, як хочаш, толькі вязі!

І праз гадзіну воз з цэглаю выехаў з Умані, запрэжаны ў дзьве клячы. На аднэй з іх сядзеў высокі Янкель, і доўгія кучаравыя пэйсыкі яго целяпаліся з-пад жыдоўскае ярмолкі па меры таго, як ён паддзыгаў на кані, доўгі, як вярста, пастаўленая на дарозе.


ХІ

У той час, калі адбывалася апісаная падзея, на пагранічных месцах ня было яшчэ ніякіх мытных вураднікаў і аб’ездчыкаў, гэтае страшнае гразы прадпрыімлівых людзей, і дзеля гэтага кожны мог вязьці, што сабе хацеў. А калі хто і рабіў вобыск і равізоўку, дык рабіў гэта найчасьцей дзеля свае ўласнае пацехі, а асабліва калі на возе былі прынадныя для вачэй рэчы і калі яго ўласная рука мела нішто сабе вагу і цяжар. Але