Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІХ

У месьце не даведаўся ніхто, што палавіна запарожцаў выступіла ў пагоню за татарамі. З магістрацкае вежы прыкмеціпі толькі вартаўнікі, што пацягнулася часьць вазоў за лес; але падумалі, што казакі рыхтаваліся зрабіць засаду; тое самае думаў і францускі інжынер. А тым часам словы кашавога не прайшлі дарма, і ў месьце аказаўся недахоп харчоў: па звычаю мінулых вякоў, войска не разьлічыла, колькі яму было трэба. Папрабавалі зрабіць вылазку, але палавіна адважных была тут-жа пазабівана казакамі, а палавіна прагнана ў места ні з чым. Жыды, аднак-жа, скарысталіся вылазкаю і пранюхалі усё: куды і чаго скіраваліся запарожцы, і з якімі вайсковымі начальнікамі, і якія якраз курэні, і колькі іх лікам, і колькі было тых, што засталіся на месцы, і што яны думаюць рабіць, — словам, праз колькі ўжо мінут у месьце ўсё ведалі. Палкоўнікі падбадрыліся і рыхтаваліся даць бой. Тарас ужо бачыў гэта па руху і шуме ў месьце, і растаропна клапаціўся, шыхаваў, раздаваў загады і наказы, паставіў у тры табары курэні, абнёсшы іх вазамі відам, як крэпасьці, — род бітвы, у якой бывалі непераможнымі запарожцы; двом курэням загадаў залезьць у засаду; убіў часьць поля вострымі каламі, паломанаю зброяю, канчарамі дзідаў, каб пры выпадку нагнаць туды непрыяцельскую коньніцу. І калі ўсё было зроблена, як трэба, сказаў прамову казаком, не дзеля таго, каб падбадрыць і асьвежыць іх — ведаў, што і без таго моцныя яны духам — а, проста, самому хацелася выказаць усе, што было на сэрцы.

— Хочацца мне вам сказаць, панове, што такое ёсьць нашае таварыства. Вы чулі ад бацькоў і дзядоў, у якой пашане ў усіх была зямля наша: і грэкам дала ведаць сябе, і з Царграду бралі чырвонцы, і месты былі пышныя, і цэрквы,