Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да кустоў, вырасшых на высокім цемі гары, якіх вяршочкі зусім чыста занёс іглясты паўночны іней.

— Не, непраўдзіва рада твая, кашавы! — сказаў ён. — Ты ня так кажаш: ты запомніў, як відаць, што ў палоне застаюцца нашыя, захопленыя ляхамі? Ты хочаш, відаць, каб мы ня ўважылі першага сьвятога закону таварыства, каб пакінулі субратоў сваіх на тое, каб з іх жывых зьдзёрлі скуру, або, пачацьвертаваўшы на часьці казацкае іхняе цела, развозілі іх па местах і сёлах, як ужо зрабілі яны з гэтманам і з лепшымі рускімі вітэзямі на Украіне. Ці-ж мала яны назьдзекаваліся і без таго над сьвятыняю? Што-ж мы гэткае? пытаюся я ўва ўсіх вас. Што-ж за казак той, які кінуў у бядзе таварыша, кінуў яго, як сабаку, згінуць на чужыне? Калі ўжо на тое пайшло, што кожны ў нішто ставіць казацкі гонар, пазволіўшы сабе плюнуць у сівыя вусы свае і папікнуць сябе крыўдзівым словам, дык не папікне-жа ж ніхто мяне. Адзін застаюся!

Пахіснулісься ўсе стаяўшыя запарожцы.

— А хіба ты запомніў, бравы палкоўнік, — сказаў тады кашавы, — што ў татараў у руках таксама нашыя таварышы, дык жыцьцё іхняе будзе прадана на вечнае нявольніцтва паганцам, што горш за ўсялякую лютую сьмерць? Запомніў хіба, што ў іх цяпер увесь скарб наш, дабыты хрысьціянскаю крывёю?

Задумаліся ўсе казакі і ня ведалі, што сказаць. Нікому не хацелася з іх заслужыць нядобрую славу. Тады выйшаў наперад за ўсіх найстарэйшы гадамі ўва ўсім запарожаскім войску Касьян Баўдзюг. У гонары быў ён ад усіх казакоў: два разы ўжо быў выбіраны за кашавога і на войнах таксама быў моцна добры казак, але ўжо даўно пастарэў і ня бываў ні ў якіх паходах; ня любіў таксама і парадаў даваць нікому, а любіў