Старонка:Тарасъ (1889).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Али на пень троху присѣу,
Ажъ тутъ: «тялепъ, тялепъ», чиразъ дарогу, —
Здается тятярюкъ злятѣу.
Злажиуся; ажъ-ны: кляпсь!.. — Ня палиць
Карамзель. Зъ другага — ня пякець!
Гляжу — ажъ — ны зъ за ели валиць,
Якъ ёсь харомина, мядзвѣдзь!..
Хоть ня трусливый я дзятина,
Али затресся, якъ асина,
Зубами якъ тютька, ляпячу;
Гляжу, — ажъ зломана лясина;
Уздумау: дай-ка ускачу!
Скакнуу, ня трапиу, паскаузнууся, —
И прама мазгауней лячу…
Лятѣу ти доуга я, ти мала,
Гэта ни якъ ня утямлю,
Аль ужо ладна разсвѣтала,
Якъ я звалиуся на зямлю.
Устау зъ зямли, абкалачнууся, —
Бо быу у балотѣ, якъ свиння, —
И дужа, дужа здиванууся,
Гдзѣ-бъ гэта апынууся я?
Рукой паскробши кала вуха,
Дастау съ табакай рагавень,
И храпы напихау тяртухай, —
Бо ня уживау я цѣльный дзень.
Якъ прасвяцѣли маи вочи,
Мядзвѣдзя ужо ня увидау…
Закинуу я ружжо за плечи.
Гляжу, — ня вѣрю самъ сабѣ: