Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

варожаць яе, даводзяць да хвараблівасьці, не даюць супакою.

Яна ходзіць у вёску спэцыяльна, каб глядзець на маленькіх дзяцей, каб гэтым яшчэ болей торгаць і тармашыць свае раны.

Маткі пужаюцца і хаваюць ад яе малых, баючыся „ўрокаў“.

„Утаропіць у дзіцянё чорныя вочы татарскія, ажно млосьць бярэ“…

Думкі аб хлопчыку ня выходзяць з галавы Танзіліі.

І малюецца ёй у выабражэньні маленечкі хлопчык. Голенькі, ружовенькі, кругленькі. Валаскі на галоўцы чорненькія, гладзенькія. Носік тоненькі. Вочкі — чорныя вугольчыкі. Ручкі і ножкі пухленькія, з ямачкамі на суставах. Аддае ад яго параным малаком. Таўчэцца каля грудзей, як малое шчанятка. Цёплымі, кволымі губкамі сасе і сасе. Упіваецца так моцна, з такім імпэтам, ажно грэх адрываць яго ад сябе. Ды навошта адрываць, калі ў яе столькі соку жыцьця, што на некалькі дзяцей хопіць.

І туліць, і ціскае да свайго сэрца малюсенькую істотку — жэўжыка-татарчонка. А сэрца калоціцца-калоціцца, і ўся яна таець ад шчасьця, нібы васковая сьвечка ад агню. Паложыць на падушцы дзіцё, зблізку палюбуецца, адыйдзе, здалёку гляне. Дзіцё пачынае нешта шамкаць губкамі, як бяззубы дзядок. Вядзе на сваёй мове незразумелую гутарку-бяседу. Схваціць ножкі ручкамі, да губ прыцягне, каб пасмактаць, як