Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клапочаныя мацярынскім чуцьцём нахохленыя куры. Соладка, з сьляпой палкасьцю, квакалі жабы. Цяліліся каровы.

Улетку маці-зямля гнулася ад багатай цяжарнасьці, бухалася, як жывая. Увосені ўсё сьпела на полі. Жывёлы маладзенькія сталелі. У птушачак сёлетніх крыльлі павырасталі, каб у вырай з бацькамі паляцець.

А зімой таксама творчасьць жыцьця ня спынялася: то сялянка дзіця родзіць, то ў кагосьці кабыла ажарэбіцца.

Танзілія, жывучы так блізка з прыродай, так пільна наглядаючы за ўсімі праявінамі яе, не рабіла розьніцы вялікай паміж чалавекам, жывёлай і расьлінай. Перад вачыма Танзіліі круглы год жыцьцё ладзіла багатае жніво, ажно за многа было для маткі-зямлі.

Толькі яна, Танзілія, аставалася адна, маладая, здаровая і бясплодная, як тлусты чарназём, забыты магутным сяйбітам.

Аднак не закопвацца Танзіліі ў сваім горы адна-аднэй. Хоць сялянкі з суседняй вёскі былі ёй чужымі па веры, але затое блізкімі, як кабеты. Толькі яны зразумеюць яе.

З сваімі равесьніцамі Танзілія часта сустракалася. Яна ім скардзілася на свой лёс. Яны пацяшалі яе:

— Кінь, дурненькая, наракаць! Паглядзі на нас, да чаго мы парабіліся: дзеці ў нас здароўе павымаюць-высмактваюць. А ты — як тая паненка. Нівод-