Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зразумела, гэта былі людзі свае клясы і свае эпохі. Іх сьветапагляд ня быў паступовым, мы ў ім знаходзім супярэчнасьці. Але ў пэўных адносінах філёматы ўсё-ткі ж цікавая гістарычная зьява. Асабліва-ж каштоўны для нас беларускія элемэнты ў іх творчасьці і ў іх сьветапоглядзе. А ў данай маёй працы я меў на ўвазе толькі ў агульных рысах даць паняцьце аб гэтым цікавым аб'яднаньні маладых пісьменьнікаў (беларусаў паводле свайго пахаджэньня). Прадмет гэты патра­буе далейшых падрабязных досьледаў.