Старонка:Табе (1927).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З „ВАСЕНЬНЯЙ БАЙКІ“

Ах байкі,
Мілыя,
добрыя байкі!
Як не кахаць вечны май іх?
Мілыя,
добрыя байкі.

Як кветкі ў полі,
Так вырасьлі ў песьні, —
Вырасьлі і ня згінулі
Думкі,
Залатыя і сінія,
Залатыя і сінія.