Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вітаў гэтых музыкантаў, і ніводная знатная дама, каторая ахвотна гасціла-бы іх у сябе, і не дагадваліся, што сьпевак гэты быў ня хто іншы, як сам каралевіч — Рычард, а музыка яго прыяцель Блондэль, яго блізкі, адданны прыяцель, якога ён так горача любіў.

Рычард быў запальчывага характару і бязьмерна харобры. Гэта пазваляла яму часта рызыкаваць галавой. Ен не баяўся нічога і пры першым дагодным здарэньні хапаўся за галавіцу свайго меча. Трэба было заступіцца за пакрыўджаную кабету — і ён тойчас ляцеў да яе на абарону, зусім не чакаючы падзякі; ці дзеяўся які гвалт — і Рычард заўсёды быў там, з мячом у руцэ, гатовы заступіцца за пакрыўджанага.

Рычард быў вечна заняты, дзеля таго, што між рыцарскімі чынамі і прыхільнасцю да валачомніцтва ён рэдка калі бываў адзін, пасьвячаючы ўвесь свой вольны час гучным бясёдам с прыяцелямі. Калі-ж прыходзіла зацішша, ён браў свайго любага прыяцеля Блондэля і пачынаў з ім сьпяваць: яго палкая душа знаходзіла нейкае дзіўнае здаволеньне ў кволых згуках музыкі.

Рычард умеў складаць песьні так скора і лёгка, як і валадзець мячом, і трэ было толькі Блондэлю злажыць якую-колечы мэлёдзію, як ён ужо складаў да яе словы.

— Твае мэлёдзіі чапляюць мяне да глыбіны душы, — часта звяртаўся ён да Блондэля.

Блондэль ўсьміхаўся і, ўдараючы па струнах так, што яны пачыналі пеяць, адпавядаў:

— На ялым дрэве не бывае пладоў; але там, дзе яны дасьпеваюць, яны атрымліваюць сваё хараство ад сонца. Ты маё сонца, ты сваімі песьнямі