Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Блондель накінуў на караля шышак, каваную зброю, даў яму меч і шчыт. Калі рыцар апрануўся ў зброю, то сьпявак сказаў:

Цяпер, каралю, наш час настаў.

І яны кінуліся бегчы з замку. Мінуўшы варту, яны хутка пакінулі яе далёка за сабой. З вялікай пасьпешнасьцю яны перабеглі праз дзядзінец і выскачылі ў адчыненыя вароты.

Калі уцечка гэткім чынам была скончана, то Рычард ўскочыў на быстраногага каня, якога загадзя прыгатавалі для яго, і пагнаў на ім да віднеўшыхся ў далі гор. Блондэль і маладая дзяўчынка, аказала для іх гэткую вялікую дапамогу, якая так сама ўскочылі на коней і паімчаліся усьлед за Рычардам. Яны гналі ва увесь дух і хутка выбраліся на гару.

Пасьля было яшчэ многа прыгод, поўных небасьпек, у якіх нашы героі паказалі сябе харобрымі, аж пакуль урэшце ня выбраліся з нямецкай стараны і не даехалі да Англіі, да якой ўсей душой імкнуліся.

Рычард ізноў уступіў на пасад і быў патужным і ласкавым каралём. Ен любіў Блондэля і яго жану Матыльду; зрабіў ім многа цэнных падарункаў; але самае, спаміж іх многацэннае, — была яго шчырая прыязнь да іх.

Памяць аб сьпяваку Блондэлю, дагэтуль жыве ў Англіі; а найболей гардзіцца англіцкі народ тым, што Блондэль даў векапомны прыклад шчырай прыязьні да таварыша. Гэта не была прывязанасьць слугі, а ле прыязьнь чалавека да чалавека.