Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раз, калі ён ужо абыйшоў усе берагі Дуная і зьбіраўся перайсьці на Рэйн, ён апынуўся раптам у дзікай і панурай даліне, над якой бытцым хмара павісла маўчаньне.

На аднэй старане уздыймаліся аграмадністыя скалы з паміж каторых на аднэй стаяў пануры замак, пачарнеўшы ад часу і, суровым, сваім выглядам наводзіўшый тугу. Па-за ім, на другой скале, былі руіны двох другіх замкаў, калісь-ці такіх самых непрыступных, як і ён. Яны былі падобны на аграмадзістых бэстый, якія ад старасьці акалелі. На просьвеце неба яны здаваліся пачварамі.

Рыцары сказалі адзін аднаму.

— Каб толькі наш бедны сьпевак не пачуў ўсяго жаху гэтай даліны. Бо ён памрэ з журбы. Маўчаньне і панурасьць гэтай даліны здольны давясьці да роспачы.

Але калі Блондэль паўзіраўся на гэны замак, то вялікі супакой зыйшоў на яго душу, бытцым яго шуканьне дасцігла ўжо мэты. І яго аблічча раптам прасьвятлілася.

Тады ён сказаў сваім спадарожнікам:

— Вечар ужо, але яшчэ ня цёмна. Хутчэй пахавайцяся ў кусты, а я спрабую прабрацца ў замак. Калі маё прачуцьцё ня маніць мяне, то я знайду там весткі аб тым, каго мы шукаем.

Яны паслухаліся яго, дзіўлючыся таму, якая раптоўная сталася ў ім перамена.

— Яшчэ ніколі не бывала, — сказаў адзін з іx, — гэткай прыязьні, як прыязьнь Блондэля да Рычарда.

А другі адказаў: — Дай Бог, каб мы знайшлі Рычарда, бо цяжка будзе бачыць, калі Блондэль ізноў засумуе.