Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

просты народ і ня маем права нічога ведаць аб падарожнічаючых каралёх. Мы прыпамінаем яшчэ, што ён сьмела кудысь-то імчаўся і бязбоязна пазіраў кождаму ў вочы.

А другія казалі:

— Мы сядзелі неяк вечарам каля сваей хаты і бачылі, як праз лес прабіраўся нехта такі вечарам, але без найменшага сьледу знібыткаваньня. За ім ішоў маладзенькі слуга. Праходзячы праз лес чалавек гэны пеяў так хораша і бязклопатна, як пташкі. Можа нават быў гэта і не чалавек, а дух таго Англіцкага караля.

Але былі і трэйція, якія груба казалі:

— Мы людзі занятыя, працоўныя, гаруючыя ад раньня да ночы. Дзе ўжо там нам да вашых чужаземцаў, якія калісь-то праходзілі міма.

На гэта Блондэль казаў: „Гэна быў сам кароль“.

— Усё роўна, — адказвалі яму. — І на простага сьмяротніка таксама трэба падыймаць вочы, каб яго ўбачыць; а нам — займацца гэтым некалі было. Ды-й чым перэадзеты кароль рожніцца ад простага мужыка? „І больш нічога ня мог дабіцца ад іх Блондэль, гэта былі запужаныя людзі.

Тады ён задаў сабе пытаньне: ці і запраўды не памер Рычард, і ці не дарэмнае шуканьне яго. І цяжка стала на душы ў Блондэля. Быўшыя з ім рыцары бачылі цень на яго абліччы, дзеля таго, што цень быў пануры як ноч. А душа яго была сумная да сьлёз.

Але яго любоў да свайго таварыша, не дазваляла яму кінуць разпачатага прадпрыемства, ён сам сабе прырок, што так, або іначэй, а дазнаецца аб долі караля, і далей няўпынна шукаў. І вось