Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радох, у вялікае сьвята, толькі ў нашым краі ня прыняты гэты выраз…

— Але, але, пачакай, — сказаў Пётра, борзда адчыняючы піаніно.

Ён ударыў сваёю ўмелаю рукою па клявішах, патураючы сьвяточнаму трызвону званоў. Ілюзія была поўная. Акорд з некалькіх нявысокіх тонаў складаў як-бы фон глыбейшы, а на ім выдзяляліся, дзыгаючы і хістаючыся, вышэйшыя ноты, больш рухомыя і яркія. Наагул, гэта быў якраз той высокі і разгарачанна-радасны гул, які запаўняе сабою сьвяточнае паветра.

— Але, — сказаў Максім, — гэта вельмі падобна, і мы, з расплюшчанымі вачыма, не змаглі-б усвоіць гэтага лепей за цябе. Вось, ці бачыш… калі я гляджу на вялікую чырвоную паверхню, дык яна робіць на маё вока гэткае-ж самае неспакойнае ўражаньне чагосьці таго, што гібка хвалюе. Здаецца, быццам гэтая чырвань мяняецца: пакідаючы пад сабою глыбейшы, цёмны фон, яна дзе-ня-дзе выдзяляецца сьвятлейшымі махамі, што быстра ўсплываюць і гэтак-жа быстра падаюць, хвалямі, якія вельмі моцна дзеюць на вока, — прынамсі, на маё вока.

— Гэта так, так! — жыва сказала Эвэліна. — Я адчуваю тое самае і не магу доўга глядзець на чырвоны суконны настольнік…

— Таксама, як іншыя ня зносяць сьвяточнага трызвону. Магчыма, што маё параўнаньне і акуратнае, і мне нават прыходзіць да галавы далейшае прымерваньне: істнуе таксама і „малінавае“ зьвіненьне, як і малінавы колер. Абодва яны вельмі блізкія да чырвонага, але глыбейшыя, раўнейшыя і мягчэйшыя, Калі звончык доўга ўжываўся, дык ён, як кажуць аматары, вызвоньваецца. У яго гуку зьнікаюць няроўнасьці, што рэжуць у вусе, і тады вось зьвіненьне гэтае завуць малі-