Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Божую, каб уславіўся праз яе Сын Божы». Калі мінула два дні, Іісус Хрыстос кажа вучням: „Пойдзем у Юдэю. Лазар памёр, і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго“.
Мінула ўжо чатыры дні ад дня пахаваньня Лазара, калі Іісус Хрыстос прыйшоў у Віфанію. Тут было

Васкрашэньне Лазара.

шмат жыдоў, якія папрыходзілі з Ерусаліму да Марыі і Марфы, каб усьцешыць іх па брату. Марфа, пачуўшы, што ідзе Іісус, пайшла насустрэчу Яму і сказала: «Госпадзі! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог». Гасподзь адказаў ёй: «Уваскрэсьне брат твой». Марфа сказала: «Ведаю, што