Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
46. Апошняя падарожа Іісуса Хрыста у Ерусалім. Аздараўленьне 10 пракажаных.

Лук. IX, 51—56; XVII, 11—21.

Надыходзіла сьвята Пасхі, чацьвёртае з часу хрышчэньня Іісуса Хрыста. Гасподзь скіраваўся ісьці ў Ерусалім праз Самарыю, але Яго там не прынялі, бо па абліччы прызналі за юдэя. Узбураныя гэтым апосталы Якаў і Іоанн хацелі паслаць на тую вёску агонь з неба і зьнішчыць яе, як і Ільля зрабіў. Але Іісус Хрыстос забараніў ім рабіць гэта і сказаў: „Ня ведаеце, якога вы духа, бо Сын Чалавечы прыйшоў ня губіць душы людзкія, але спасаць“. І пайшлі праз другое сяло.
Дарогаю Іісус Хрыстос спаткаў дзесяцёх пракажаных, з якіх дзевяцёх былі юдэі, а адзін самаранін. Затрымаўшыся здалёк, яны моцным голасам пачалі прасіць: „Іісус Настаўнік! памілуй нас!“ Іісус Хрыстос сказаў Ім: „Ідзеце пакажэцеся сьвяшчэньнікам“. Яны пайшлі і яшчэ дарогаю ачысьціліся ад праказы. Адзін з іх, бачачы, што паздаравеў, вярнуўся да Хрыста, пакланіўся Яму ў ногі і моцным голасам дзякаваў і славіў Бога. Гэта быў самаранін. Тады Іісус Хрыстос сказаў: „Ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе-ж дзевяць? Яны ня вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца. І сказаў яму: „Устань, ідзі; вера твая спасла цябе“.
Спытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: „Ня прыйдзе Царства Божае відавочна, і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо Царства Божае ўнутры вас ёсьць“, г. зн. яно не падобнае да зямных царстваў, якія імкнуцца забясьпечыць надворны дабрабыт і шчасьце людзей. Царства Божае творыцца сталым узвышэньнем духа чалавечага да Бога, жыцьцём па праўдзе і любові, згодна з законам Божым.

47. Прыповесьць аб мытніку і фарысею.

Лук. XVIII, 9—14.

Сказаў Іісус Хрыстос такую прыповесьць, навучаючы людзей, як трэба маліцца Богу.
Два чалавекі ўвайшлі ў царкву памаліцца: адзін