Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Дзён праз восем пасьля спаведваньня Пятра Іісус Хрыстос узяў яго, Іоанна і Якава і ўзышоў з імі на гару Фавор памаліцца. Пакуль Ён маліўся, вучні, змораныя, заснулі. «І сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся: твар Яго зіхацеў, як сонца, і вопратка Яго сталася белая, блішчастая, як сьнег». І было пры ім двое людзей, у тым жа зьзяньні Славы Яго. Гэта былі Майсей і Ільля. Яны гаварылі з Госпадам аб сьмерці, якая чакала Яго ў Ерусаліме. Калі вучні прабудзіліся, яны былі вельмі зьдзіўлены ўсім відзеным. Але вось Майсей і Ільля пачалі адыходзіць ад Іісуса Хрыста. Пётр тады выклікнуў: «Настаўнік! добра нам быць тут: зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі. Хрыстос не адказаў на гэта ні слова, бо Пётр ня ведаў, што гаварыў. Раптам зьявіўся вобалак і агарнуў Апосталаў; і перапалохаліся, як увайшлі ў вобалак. Але вобалак пакрыў іх так, што яны маглі бачыць Госпада. Ён заставаўся ўжо Адзін, — заставаўся вышэй воблака ў зьзяньні Славы Яго. І пачулі яны голас з неба гаворачы: „Гэта ёсьць Сын Мой ўлюблёны: Яго слухайце». Апосталы зразумелі, што гэта быў голас Бога, бо такія самыя словы чуў Іоанн Хрысьціцель падчас хрышчэньня Госпада. Перапалоханыя Апосталы ўпалі на землю, закрыўшы свой твар. Але вось праз хвіліну падходзіць да іх Іісус Хрыстос і кажа: «Ўстаньце і ня бойцеся!» Яны ўсталі. Воблака ўжо ня было. Перад імі стаяў іх Вучыцель у тым самым выглядзе і ў той самай вопратцы, у якой яны заўсёды бачылі яго. Калі ўсе яны сходзілі з гары, Іісус Хрыстос забараніў ім расказваць аба ўсім відзеным, пакуль не паўстане з мёртвых.

Праваслаўная Царква ўспамінае гэтае ўславленьне ў сьвята Спаса 6—19 жніўня.

Трапар сьвята.

Преѡбрази́лсѧ є̆сѝ на горѣ̀, Хрстѐ Бж҃е, показа́вый ѹ̆ченикѡ́мъ Твоймъ сла́вꙋ Твою̀, ꙗ῎коже можа́хꙋ: да возсїѧ́етъ й на́съ грѣ̆шнымъ свѣ́тъ Тво́й присносꙋ́щ-