Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
36. Услаўленьне Іісуса Хрыста на гары Фавор.

Мат. XVII, 2—13; Мр. IX, 2—13; Лук. IX, 28—36.

Вучні Хрыстовы не маглі дапусьціць і думкі, што іх Вучыцель можа няслаўна памёрці на храсьце. Яны яшчэ не разумелі тайны збаўленьня роду чалавечага

Услаўленьне Іісуса Хрыста на гары Фавор.

праз Сына Божага, пасланага на землю. Яшчэ ня выяўлена была перад імі Божая годнасьць Іісуса Хры­ста. Таму патрэбны быў асаблівы знак, каб паглыбіць і ўзмацаваць іх веру. Такі знак і быў дадзены Апосталам незадоўга перад хрэснымі мукамі Іісуса Хрыста.