Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а іншае ўпала на добрую землю і, ўзыйшоўшы, прынясло добры плод: адно ў сто разоў, другое ў шэсьцьдзесят, іншае ў трыццаць разоў.
Выслухаўшы прыповесьць, вучні прасілі Іісуса Хрыста вытлумачыць яе значэньне, і Гасподзь вытлумачыў. Сявец — гэта Сам Іісус Хрыстос; зерня — абвешчанае Ім слова Божае; земля — вучні і народ, які Яго слухае. Пад дарогай, дзе зерня топчуць падарожныя і клююць птушкі, разумеюцца людзі нядбайныя і зьбянтэжаныя: слова Божае ў іх душах не пакідае ніякага сьледу. Камяністы грунт — гэта людзі, якія з радасьцю прыймаюць слова Божае, але яно ня глыбока ўкараняецца ў іх сэрцы, і, ў часе жыцьцёвых няўдачаў ці спакушэньня, яны легка адкідаюць яго. Цярніны азначаюць жыцьцёвыя клопаты і грахоўныя ўцехі, якія заглушаюць пасеянае ў душы слова Божае. Пад добрым грунтам разумеюцца людзі, якія ня толькі з вераю прыймаюць слова Божае, але і жывуць паводле яго: іх добрыя дзелы ёсьць пладамі пасеянага ў іх душах слова Божага.
І яшчэ многімі прыповесьцямі навучаў Гасподзь, калі стаяў на беразе возера.

25. Уцішэньне буры.

Мат. VIII, 23—27; Мрк. IV, 35—41; Лук. VIII, 22—25.

Аднаго дня падыйшоў Іісус Хрыстос з Апосталамі да Галілейскага возера, сеў з імі ў човен і папрасіў ехаць на той бок возера. Былі тут і іншыя чаўны. Калі яны ехалі, Іісус Хрыстос, змораны доўгім навучаньнем і хадою, спаў у чоўне. Раптам паднялася страшная бура. Хвалі залівалі човен, і ён быў у вялікай нябесьпецы. Тады Апосталы разбудзілі Іісуса Хрыста і сказалі: „Настаўнік! мы гінем. Ратуй нас!“ Іісус Хрыстос ўстаў і ўладна закрычаў ветру: „Сціхні! перастань!“ Адразу спынілася хваляваньне вады і сталася ціша. Зварочваючыся пасьля таго да Апосталаў, Іісус Хрыстос кажа ім: „Чаго вы так перепалохаліся? дзе вера ваша?“ Яны нічога на гэта не адказалі, а