аб усім, што патрэбна нашаму целу): „Яны думаюць, што праз многаслоўе сваё будуць пачуты. Ня будзьце падобнымі да іх, бо Айцец ваш ведае, чаго вам трэба, раней чым папросіце ў Яго. Малецеся-ж так:
Ѡ῎ч҃е на́шъ и́же ӗсѝ на нб҃сѣ́хъ! Да свѧти́тсѧ И῎мѧ Твоѐ: да прїи́детъ Ца́рствїе Твоѐ: да бꙋ́детъ во́лѧ Твоѧ̀, ѧ῎кѡ на нб҃сѝ й на землѝ. Хлѣ́бъ на́шъ насꙋ́щный да́ждь на́мъ дне́сь: й ѡ̆ста́ви на́мъ до́лги на́шѧ, ѧ῎коже й мы̀ ѡ̆ставлѧ́емъ дожлникѡ́мъ на́шымъ: й не введѝ на́съ во йскꙋше́нїе, но йзба́ви на́съ ѿ лꙋка́вагѡ.
Отча наш, Каторы ёсьць у нябёсах! Няхай сьвяціцца Імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі. Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня, і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым; і ня ўводзь нас у спакушэньне, дый збаў нас ад злога.
Аб Промысле Божым. — „Не клапацецеся — кажа Гасподзь — аб душы вашай, што вам есьці ці піці, і ўвошта апрануцца. Паглядзеце на птушкі нябесныя: яны ня сеюць, ня жнуць, ня зьбіраюць у сьвірны, аднак жа Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці вы ня лепшыя за іх? Паглядзеце і на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць і не прадуць; але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх; калі-ж траву палявую, каторая сяньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык колькі-ж больш апякуецца вамі, малаверы?“ (Чалавек у вачох Бога нязьмерна вышэй за ўсе гэтыя птушкі і лілеі). „Шукайце наперад Царства Божага і праўды яго, а гэта ўсё (зямное) дадасца вам“.
Аб неасуджэньні блізкіх. — Ня судзеце, каб ня былі асуджаны. Бо якім судом вы судзіце, такім будуць судзіць і вас, і якою мераю вы мерыце, такою і вам будуць мерыць. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня чуеш? Двудушнік! вымі раней бервяно з свайго вока і тады