дар Божы і Хто кажа табе: „дай Мне піць“ — то ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў-бы табе жывое вады“. Жанчына пытаецца: „Адкуль-жа ў Цябе вада жывая?“ Ііcyc Хрыстос, паказваючы на студню, кажа: „Кожын, хто п’е гэтую ваду, зноў піць захоча; хто-ж вып’е вады, якой я дам яму, не запрагне ніколі, і вада, што дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, што цячэ ў жыцьцё вечнае“. Тады жанчына кажа Яму: „Госпадзі! дай мне гэтай вады, каб мне ня прагнуць і ня прыходзіць сюды чэрпаць“. Відаць, самаранка не зразумела, якая гэта „жывая вада“. На просьбу даць ёй „жывое вады“, Іісус Хрыстос сказаў, каб паклікала сюды свайго мужа. — „У мяне няма мужа“, — кажа жанчына. — „Праўду ты сказала, што ў цябе няма мужа, бо ў цябе было пяць, а той, якога цяпер маеш, ня муж табе,“ — адказаў Хрыстос. — „Госпадзі! бачу, што Ты — Прарок“! — выклікнула жанчына, і адразу перайшла на самае балючае пытаньне, якое дзяліла юдэяў і самаранаў: дзе трэба пакланяцца Богу? на гары Гарызім ці ў Ерусаліме? — Іісус Хрыстос адказаў так: „Прыйшоў час, калі праўдзівыя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе“ значыць, на ўсякім месцы). „Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе“. Жанчына кажа Яму: „Ведаю, што прыйдзе Мэсія, і калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё.“ Іісус кажа ёй: „Гэта Я, што гавару з табою“. Здзі-
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/36
Выгляд