Гэта старонка не была вычытаная
Калі Іісус Хрыстос праходзіў праз Самарыю, здарылася Яму затрымацца для адпачынку недалёка ад места Сіхар, ля студні Якава. Было каля шостае, панашаму дванаццатае гадзіны дня. Стомлены падарожай,
Гутарка Іісуса Хрыста з Самаранкаю.
Іісус сеў адпачыць, а вучні Яго пайшлі ў места купіць ежы. У гэты самы час прыходзіць да студні зачарпнуць вады адна самаранка. Іісус просіць яе даць піць. Яна кажа: «Як гэта Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, самаранкі. То-ж юдэі ня маюць зносін з самаранамі»[1]. Гасподзь кажа ёй: „Калі-б ты ведала
- ↑ Самарыя калісьці была часткаю царства Ізраільскага, але па зруйнаваньні гэтага царства Асырыйскім царом, жыхары былі забраны ў палон, а на іх месца пераселены каляністыя — паганцы з Асырыі. Ад зьмяшаньня гэтых каляністых з тымі яўрэямі, якія яшчэ заставаліся ў Самарыі, і пайшлі самаране. Хаця яны пакланяліся Праўдзіваму Богу, але не пакідалі служыць і паганскім багом. Калі юдэі вярнуліся з палону, дык самаране хацелі злучыцца з імі, але павадыры народу не дапусьцілі да гэтага, баючыся паганскае распусты і няверыя. 3 таго часу ня было між імі ніякіх зносін. Юдэі лічылі грахом увайцьці ў хату самараніна, сядзець з ім за адным сталом, піць ваду з яго пасудзіны і г. д. Самаране мелі некалі і свой храм на гары Гарызім. Цяпер ён быў зруйнованы.