Мат. II, 1—23.
Апрача пастухоў Віфлеемскіх, на пакланеньне народжанаму Збавіцелю прыходзілі з далёкага ўсходу валхвы або мудрацы, якія вывучалі рух сьвяцілаў нябесных. Аднаго разу яны ўбачылі на небе нейкую нязвычайную зорку[1]. Ці не нарадзіўся Вялікі Цар Юдейскі? — падумалі яны. Ім ведама было, што юдэі, якіх шмат расьсеялася на ўсходзе пасьля разбурэньня ізраільскага і юдэйскага царства, чакаюць Вялікага Мэсіі. Кіруючыся зоркаю, мудрацы прыйшлі ў Ерусалім і пачалі распытваць, дзе нарадзіўся Цар Юдэйскі. «Мы — кажуць — бачылі Яго зорку на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». Пачуўшы гэта, Цар Ірад вельмі занепакоіўся: ён баяўуся, каб нованароджаны Цар ня скінуў яго з пасаду. Паклікаўшы першасьвяшчэньнікаў і кніжнікаў, Ірад спытаўся ў іх, дзе, згодна з пісаньнем, павінен быў нарадзіцца Хрыстос? Яны адказалі, што ў Віфлееме, як было прадказана Прарокам Міхеем. Тады Ірад тайна паклікаў да сябе мудрацоў і, даведаўшыся ад іх аб часе зьяўленьня зоркі, даручыў ім пайсьці ў Віфлеем, распытацца аб народжаным Дзіцятку і «калі Яго — кажа — знойдзеце, скажыце і мне, каб я таксама мог пайсьці пакланіцца Яму» (у думцы Ірада было загубіць Дзіця). Мудрацы пайшлі з Ерусаліму; пайшла перад імі і нязвычайная зорка, якая затрымалася над хатаю, дзе быў Хрыстос. Яны ўвайшлі ў хату, пакланіліся Дзіцятку да зямлі і падалі свае дары: золата, ладан і сьмірну: золата, як Цару (золатам плацілі падаткі царом), ладан, як Богу (ладан курылі ў храме падчас багаслужэньня) і сьмірну, як сьмяротнаму Чалавеку (сьмірна — пахнючая смала з аднаго арабскага дзерава; сьмірнаю намазвалі целы памёршых, каб ня так
- ↑ На ўсходзе была вера, што кожнаму чалавеку на зямлі адпавядае ў небе свая зорка, адсюль зьяўленьне надзвычайнае зоркі прадказвала і нараджэньне Надзвычайнага Чалавека.