Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты, Уладыка, па слову Твайму, адпускаеш ужо з мірам (з гэтага сьвету) слугу Твайго, бо вочы мае ўбачылі Збавіцеля, Якога Ты паслаў перад абліччам усіх людзей — сьвятло для асьвѳты паганцаў і ўслаўленьне народу Твайго Ізраіля.

Іосіф і Марыя вельмі дзівіліся сказанаму аб Ім, і багаславілі Бога. Зварочваючы Дзіцятка Найсьвяцейшай Маці, Сымон сказау Ёй, што Хрыстос будзе «на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю», г. ё. нясучы мір і любоў, выкліча сярод людзей і вялікую варожасьць і спрэчкі; адныя павераць у Яго і будуць збаўлены, іншыя-ж ня прызнаюць Яго і згінуць, — і што гэння спрэчкі і варожасьць будуць асабліва цяжкімі і балючымі для Яе матчынага сэрца: «Табе Самой — кажа Сымон — меч пранікне ў душу, каб выявіліся памышленьні многіх сэрцаў» (Сымон прадбачыць хрэсныя мукі І. Хрыста, падчас якіх найцяжэйшыя мукі выпадуць і на долю Божае Маці).
Чула гэтыя прарочыя словы і старая набожная ўдава Ганна (84 гадоў), якая жыла пры храме, «пастом і малітваю служачы Богу дзень і ноч». Яна падыйшла да Дзевы Марыі і ўслаўляла Бога, а пасьля расказвала ўсім у Ерусаліме, хто чакаў абяцанага Мэсіі, што «паслаў ужо Гасподзь збаўленьне людзям Сваім».
Споўніушы ўсё па закону, Іосіф і Марыя вярнуліся ў Назарэт.

Трапар сьвята.

Ра́дꙋйсѧ, Благода́тнаѧ Бг҃оро́дице Дв҃о, йз̓ Тебє́ бо возсїѧ̀ Со́лнце пра́вды, Хр҃то́съ Бг҃ъ на́шъ, просвѣща́ѧй сꙋ́щыѧ во тьмѣ́: весели́сѧ й ты̀, ста́рче пра́ведный, прїе́мый во ѡ̆б̓ѧ́тїѧ Свободи́телѧ дꙋшъ на́шихъ, да́рꙋющаго на́мъ воскресе́нїе.

Радуйся, Дабрадатная Багародзіца Дзева, бо з Цябе зазьяла Сонца праўды — Хрыстос Бог наш, Які асьвячае ўсіх, хто ёсьць у цемры. Весяліся і ты, старча праведны, прыймаючы ў абняцьці Збавіцеля душ нашых, што падае нам уваскрасекьне.