82. Уваскрасеньне Іісуса Хрыста.
Мат. XXVIII, 1—15; Мрк. XVI, 1—11; Лук. XXIV, 1—12; Іоан. XX, 1-18.
У першы дзень пасьля суботы, ці трэці па сьмерці, глыбокаю раніцаю Гасподзь Іісус Хрыстос сілаю Свайго Божаства, абкружаны нябесным зьзяньнем, чудоўна уваскрос з мёртвых.
Пры гэтым сталася вялікае землятрасеньне. З неба зыйшоў Ангел Гасподні, які адваліў камень, што закрываў уваход у пячору. Выгляд Ангела быў сьветлы як маланка, і адзеньне белае, як сьнег. Ваякі, якія нясьлі варту, ад страху пападалі на зямлю і зрабіліся як няжывыя. Ачуняўшы, пабеглі ў горад паведаміць аб усім першасьвяшчэньнікаў. Тыя зараз-жа склікалі нараду, запрапанавалі ваякам грошы і навучылі іх казаць, быццам уночы, калі яны спалі, прыйшлі вучні Іісусавы і ўкралі цела Яго. „А калі даведаецца аб гэтым Пілат, — сказалі — мы пераканаем яго
і вам ня будзе ніякае кары“. Ваякі ўзялі грошы і зрабілі, як былі намоўлены. „І праняслося між юдэямі слова іхнае (непраўдзівае) ажно да сяньняшняга дня“, заўважвае Евангелісты.
Тым часам ішлі на магілу Госпада — гэта было яшчэ вельмі рана — Марыя Магдаліна і некаторыя іншыя жанчыны, нясучы прыгатаваныя масьці (мѵро), каб памазаць Цела. Жанчыны ня ведалі, што ля магілы пастаўлена стража і таму дарогаю вельмі непакоіліся, кажучы: „Хто адваліць нам камень ад дзьвярэй гробу (камень быў вялікі)“? Марыя Магдаліна першая пры-