Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сам з Евангельля ня відаць, каб гэта было так (ваякі першыя сказалі-б), дый і хрысьціянскае паданьне не сьцвярджае, каб пячатка была сарвана.
Будучы целам у гробе, Хрыстос у той-жа самы час Духам Сваім зыйшоў у пекла, места цемры і мукаў памёршых, — зыйшоў, каб там прапаведаць усяму старазаветнаму чалавецтву, пачынаючы ад самых цяжкіх грэшнікаў і канчаючы праведнікамі, якія з вераю чакалі прыходу Хрыста, — прапаведаць тайну адкупленьня і пачатак новага жыцьця ў вечным Царстве Нябесным.
Для ўсіх адчынены вароты раю, як падчас найцяжэйшых мукаў, глыбокаю вераю, адчыніў іх сабе павешаны на храсьце разбойнік, выклікнуўшы: «Успомні мяне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё!».