Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

80. Сьмерць Іісуса Хрыста.

Мат. XXVII, 45—56; Мрк. XV, 33—40; Лук. XXIII, 44—49; Іоан. XIX, 28—37.

Калі расьпялі Госпада, была — згодна з апавяданьнем Ев. Марка — гадзіна трэцяя, панашаму — дзевятая раніцы. У шэсьць гадзін, панашаму дванаццаць, раптам усю зямлю пакрыла цьма, якая цягнулася тры гадзіны. Зьмеркла сонца (гэта не магло быць зацьменьне сонца, бо тады была поўня), настала ціша вялікая: быццам уся прырода прыхілілася да вялікае тайны, якая дзеялася на Галгофе. Сярод гэтае цішы, калі мукі Хрыстовы дасягнулі ўжо найбольшае меры Хрыстос выклікнуў: «Элоі, элоі, ламма савахвані», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў». Некаторыя з тых, што тут стаялі, перакруціўшы, што Ён сказаў, пачалі з насьмешкай гаварыць адзін аднаму: «Ці ня Ільлю кліча?» А калі Хрыстос, мучачыся ад смагі, сказаў: «Хачу піць», дык адзін з ваякаў пабег, змачыў воцтам губку і, насадзіўшы яе на трысьціну, паднёс да вуснаў Яго, кажучы разам з іншымі: «Паглядзімо, ці прыйдзе Ільля спасьці Яго».
Але вось надыходзіў і канец мукам Сына Божага (Іісус Хрыстос вісеў на храсьце ўсяго шэсьць гадзін). Прадчуваючы блізкую ўжо сьмерць, Іісус Хрыстос моцным голасам выклікнуў: „Отча! у рукі Твае аддаю дух Мой“. Пасьля гэтага, сабраўшы апошнія сілы, вымавіў апошняе слова Сваё: „Совершышася“ (збылося), і, схілівшы на грудзі галаву, аддаў дух.
У мамант сьмерці Госпада зьявіліся многія дзіўныя знаменьні: затраслася ўся зямля, у храме Ерусалімскім разадралася — ад верхняга края да ніжняга — сьвяшчэнная заслона, распаліся каменьні, акдрыліся магілы і многія памершыя сьвятыя ўваскрэсьлі і па ўваскрасеньні Хрыста, прыйшлі ў Ерусалім і зьявіліся многім.
Усіх, хто быў на Галгофе, апанаваў вялікі страх. Усе пачалі пасьпешна разыходзіцца. Многія ў раскаяньні і з адчаю білі сябе ў грудзі і плакалі. Перапалохаліся і ваякі, якія сьцераглі Іісуса. Сотнік-жа, бачачы землятрасеньне і ўсё, што было, у вялікім узва-