стос казаў: «Я Цар Юдэйскі». Але Пілат горда адказаў: „Што я напісаў, тое напісаў“, і надпіс на храсьце застаўся той самы.
Шмат народу стаяла ля храстоў і глядзела на павешаных. Адныя прыходзілі, іншыя адыходзілі. Адныя, спачуваючы Хрысту, маўчалі, іншыя сьмяяліся, ганілі і, ківаючы галавамі сваімі, казалі: „Ты, што руйнаваў і ў тры дні ўзнаўляў: калі Ты — Сын Божы, дык зыйдзі с храста і спасі Сябе Самога“. Ня лепш за натоўп захоўваліся і архірэі з кніжнікамі, старэйшынамі і фарысэямі: і яны зьдзекаваліся і сьмяяліся з Хрыста, кажучы: „Іншых спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы. Тады мы першыя ўверуем у Яго. Меў надзею на Бога, дык хай Бог і выратуе Яго, калі дагадзіў Яму. То-ж казаў: Я — Божы Сын“. Таксама і ваякі зьдзекаваліся над Ім, кажучы: „Калі Ты ўзапраўды Цар Жыдоўскі, спасі Сябе Самога“. Нават адзін з разбойнікаў, расьпятых з Госпадам, зьдзекаваўся над Ім і казаў: „Калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас“. Другі-ж больш разважны і спагадлівы, сунімаў яго і казаў: „Ціж-ж ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое-ж? Але мы засуджаны справядліва, за нашыя ліхія ўчынкі, а Ён нічога злога не зрабіў“. І сказаў Іісусу: „Успомні аба мне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё“. На гэтае маленьне і раскаяньне разбойніка Іісус, Які ўвесь час маўчаў, адказаў: „Запраўды кажу табе: сяньня-ж будзеш са Мною ў paі“.
Непадалёку ад храста Госпадавага, у страшным горы, заплаканыя, ледзь жывыя стаялі: Маці Яго, Ап. Іоанн, Марыя Магдаліна, Марыя Клеопава, Саламія і многія другія, якія спадарожнічалі і служылі Госпаду, калі Ён быў у Галілеі, і тыя, якія з Ім прыйшлі ў Ерусалім (Мрк. XV, 41). Млявы ўзрок Збавіцеля затрымаўся на Яго Прачыстай Маці, сэрца якой зьядала туга, як бы „меч пранізаў душу“ (так некалі прарочыў Сымон Богапрыімец). Паказаўшы лёгкім нахіленьнем галавы на любага вучня, Іісус Хрыстос сказаў Маці Сваёй: „Жанчына, вось сын Твой!“ Пасьля кажа вучню: „Вось Маці твая!“ Гэтымі словамі Хрыстос даручаў Сваю Маці дагляду Ап. Іоанна, які з таго часу прыняў Яе ў свой дом і апекаваўся ёю, як сын сваею Маткаю.
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/132
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная