ў Яго ўласнае адзеньне і, з цярновым вянком на галаве, павялі на месца казьні. Месца гэтае звалася „Галгофа“, або „Лобнае“ месца (гэтым словам азначалі пукаты ўзгорак, на ўзор чэрапа або лоба). Разам з Госпадам вялі і двох засуджаных на расьпінаньне разбойнікаў. Сьмертнікі павінны былі самі нясьці свае храсты. Ішлі яны пад канвоем ваякаў, на чале якіх ехаў рымскі сотнік. Ззаду йшоў вялізарны натоўп
людзей. Былі ў натоўпе, разумеецца, начальнікі жыдоўскія і сябры сынэдрыёну, якія маглі цяпер цешыцца, што дабіліся гібелі няпрызнанага імі Мэсіі. З родных і блізкіх Хрыста спадарожнічалі Яму на страшную Галгофу блізу зусім няпрытомныя — ад вялікага гора і жаху — Прасьвятая Дзева Марыя, Ап. Іоанн і жанчыны: Марыя, жонка Клеопы, і Саламія, маці Ап. Якава і Іоанна і інш. Шэсьце пасоўвалася паціху. Змучаны бяссонаю ноччу, катаваньнем і душэўнымі мукамі Гасподзь нядоўга мог нясьці Свой хрэст. Пад цяжарам яго Ён ня раз падаў. Пры выхадзе з гораду Хрыстос і зусім змогся. Тады ваякі далі нясьці Яго хрэст нейкаму Сымону Кірэнейцу, які на тую пару вяртаўся з поля, насустрэчу ім. Ён узваліў на сябе хрэст і панёс за Іісусам. Гэты адпачынак трохі вярнуў сілы Госпаду, і Ён зьвярнуўся да жанчын, якія плакалі і галасілі па ім: „Дочкі Ерусалімскія! Ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых, бо падыходзяць дні такіх страшных мучэньняў і пакуты, што лепш, чым перацярпець тыя мучэньні, хай-бы пападалі і пакрылі ўсіх горы і ўзгоркі, якія абкружаюць горад. Бо калі — кажа — зялёнаму дрэву (Сам Хрыстос) гэтае робяць, дык з сухім (народ жыдоўскі) што станецца?“
Гэтае прадсказаньне збылося праз 37 гадоў, калі Ерусалім быў дазваньня зруйнованы і зьнесены з твару зямлі, а жыхары блізу ўсе або згінулі ад голаду або былі перабіты. Кроў Хрыста, узапраўды, лягла на іх самых і на іх патомства.
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/129
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная