Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніны (як накладаюць залатыя вянкі царом), апранулі Яго ў чырвоны плашч (як апранаюць цароў), пасьля далі ў правую руку тросьць (як даюць скіпэтр царом), і, падаючы перад Ім на калені, плявалі ў твар і зьдзекаваліся, кажучы: „Радуйся, Цар Юдэйскі!» А потым вырывалі з Ягоных рук тросьць і білі ёю па галаве, каб калючкі цярніны глыбей урэзваліся ў цела. Іісус Хрыстос з вялікаю пакораю і моўчкі цярпеў гэтыя нечалавечыя мукі, молячыся за Сваіх катаў. Калі гэтак пабітага, усяго ў крыві, ледзь жывога вывялі Хрыста ў цярновым вянку і чырвоным плашчы ізноў да народу, Пілат быў перакананы, што выгляд Іісуса ня можа не расчуліць скамянелых сэрцаў Яго ворагаў. «Вось Чалавек!» зьнехаця выклікнуў Пілат, агорнуты жахам. «Я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што не знаходжу ў Ім ніякае віны», — сказаў ён народу. Але натоўп, падбураны архірэямі і слугамі іх, быў як стада дзікіх зьвяроў, якіх від крыві толькі больш азьвярыў. «Распні, распні Яго!» закрычалі ў адказ. Тады Пілат кажа ім: «Вазьмеце Яго і распнеце на храсьце, бо сам я не знаходжу ў Ім ніякае віны». Жыды адказалі яму: «Мы маем закон і паводле закону нашага мусіць памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым». Пілат спалохаўся, чуючы гэтыя словы. Не пазбаўлены веры ў розныя забабоны, ён падумаў, мо’ і ўзапраўды Хрыстос ёсьць сын якога бога, які памсьціцца потым за засуджанага на сьмерць. Недарма-ж і жонка сьніла гэткі страшны сон. І захацеў Пілат яшчэ раз распытаць Хрыста. Пілат увайшоў у прэторыю і сказаў Іісусу: «Адкуль ты?» — значыць, ці Ты ўзапраўды ад Бога ці ад людзей, як і ўсе? Але Іісус нічога не адказаў яму. Пілат ізноў кажа Госпаду: „Ты мне не адказваеш? Ці ня ведаеш, што я магу расьпяць Цябе на храсьце і магу звольніць Цябе?“ Ісус адказаў: „Ты ня меў-бы ніякае ўлады нада мной, калі-б табе ня было дадзена з вышыні“ (калі-б Бог не дапусьціў Сына Чалавечага да мукаў і сьмерці); „дзеля гэтага больш граха на тых, хто Мяне прадаў табе“. Пасьля такога адказу Пілат яшчэ больш хацеў звольніць Яго. Жыды-ж не заспакоіліся і крычалі: „Калі ты звольніш Яго, ты ня друг кесару; кожын,