Старонка:Сьветацені (1928).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

За тэю хмураю,
Таемнаю тайгою,
Шукае золата
І немец і тунгуз…
Здружыўся з лыжамі
І цёплаю дахою
Там беларус.
Хачу да сьлёз расквечанай вясною
Паезьдзіць там
І ўдоўж і папярок,
Дзе між сібірскіх зёлак галавою
Ківае васілёк.
Цяпер сьнягі…
Вячэрняю зарою
З пунсовай шклянкі белая зіма
Частуе Менск наліўкай ледзяною…
… Цябе-ж няма…

|}