Старонка:Сынтэза беларускае гісторыі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ныя пераважна ў гарадах і мястэчках, і прадстаўляючыя сабой наплыўшы элемэнт”.

Гаворачы як-бы аб прычыне, выклікаўшай яго працу, праф. Доўнар Запольскі кажа:

”Нярэдка чуюцца як бы няпэўныя і сумліўныя галасы, ці беларуская нацыянальнасьць можа тварыць асобнае самастойнае гаспадарства, або, прынамся, увайсьці як фэдэратыўная частка ў саюз гаспадарстваў. Гэтыя няпэўнасці і сумлевы апіраюцца на няведаньні роднай гісторыі і на недастатковай ацэне культурнае трываласьці беларускага народу”.

А далей пераходзячы да сынтэзы нашай гісторыі зацемлівае:

”Часам наіўна выказваюць сумлеў, што беларускага гаспадарства ня было. Гэта правільна: пад гэткім назовам гаспадарства ня было, як ня было да паўстаньня гаспадарства італьянскага, бэльгійскага и г. д. Але беларуская нацыянальнасьць прадстаўляе сабой моцна збудаванае гаспадарства із плямёнаў Літоўскай Русі, г. ё. тэй часткі Русі, каторую абыймала Літоўскае Княства. І Беларусь, як зараз пабачым, адносна нядаўна згубіла азнакі быўшае сваей гаспадарственнасьці, моцнай, трывалай, якая адрозьнівалася гэткімі асновамі разьвіцьця, якімі мы можам толькі гардзіцца… Асновы гаспадарственнай самастойнасьці глыбака заложаны ў беларускай нацыянальнаьці і апіраюцца на дзейніках гістарычных, этнографічных, лінгвістычных і эканамічных. Гэтыя дзейнікі захварбоўвалі ўсю гісторыю Беларусі”…

Далей праф. Доўнар-Запольскі выказвае пагляд, які ўсё больш здабывае прыхільнікаў у навуцы, што:

”Беларусы зьяўляюцца амаль адзіным славянскім племенем, за выняткам хіба палякаў, якое здаўна жыве ў сваей старонцы, ніскуль сюды ня прыходзіла і ня ўбрала ў сябе чужых элементаў. Дзеля гэтага Беларусы паводле гістарычных і этнаграфічных асаблівасьцяў зьяўляюцца найбольш чыстым славянскім племенем”.

Гэтым самым праф. Доўнар-Запольскі адкідае пагляд аб прыходзе беларускіх плямёнаў з ”агульна-славянскай” або ”агульнарускай” прарадзімы. Гаворачы аб асноўнай рысцы ў вадношаньні Беларусаў да свае гаспадарственнасьці ў мінуўшчыне, аўтар кажа:

”Імкненьне да гаспадарственнай самастойнасьці, уменьне бараніць гэтую самастойнасьць, імкненьне да свабоднага дэмакратычнага ладу зьяўляюцца аснаўной рыскай гістарычнае мінуўшчыны беларускага народу. І мы ня ведаем другога славянскага племені, у якога-б гэтая рыска натолькі яўна праяўлялася, як у нашых продкаў.”

Гэта вельмі агульная тэза, да якой праф. Доўнар-Запольскі дайшоў у сваіх студыях. У далейшых разважаньнях праф. Доўнар-Запольскі