Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На цяньке ідуць мяжой.
Хмары небо апранулі,
Даль закрылася імглой.
Ось загуў дождж ў аддаленні,
Вецяр дружна праляцеў,
Закачаўся да карэння
Лес і глуха зашумеў.
Як жывое срэбро, важка
С хмар пярэдніх дождж упаў,
За маланкай сьледам цяжка
Гром страшэнны загучаў.
І, здавалось, ні стрымала
Хмара ценжару грамоў,
Раптам ставы разарвала,
Бытцам рэчка лёд ўзламала
І пабегла з берагоў…
Як ёсьць мокрыя да ніткі,
У хату ўходзяць жэбракі.
— Што, пасёрбаў дожджык лыткі?
— Ох, нашчэнт змачыў такі! —
Адказау дзед на пытанне,
«Пахвалёны» ў хату даў,
Зьняўшы шапку, і літанні
Сумным голасам расчаў.