Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Божэ добры, літасьцівы! —
Прагаворэ і ўздыхне.
— Дзед! Чаму прад бліскавіцай
Ты крыж трэйчы палажыў?
— Ці ні ведаеш, дурніца:
Каб злы дух ні падступіў,
Бо Ілля яго, паганца,
Лупіць стрэламі грамоў,
Раз‘ежджаючы ў маланцы
Над зямлёй між аблакоў.
А злы дух, чарцяка, знае,
Як схавацца — ні хлушу;
Так і гэтак падступае
Пад хрышчоную душу.
От яго і ні пускаюць,
А як чорта ні пусьціць?
Люд набожны гэта знае:
Крыжык трэба палажыць,
От чарцяка і адскочыць —
Крыж страшней ўсяго яму.
А Ілля тут і даскочыць…
Ну, дык ведаеш чаму
Людзі хрысьцяцца, нябога,
Як стрэляюць пяруны?