Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крыўдзіць, губе, акрадае —
І ні скажыш — німа слоў!

IV.

Быў як раз пачатак мая.
Ну, й была тагды вясна!
От такая, што бывае
Можэ ў сотні лет адна.
У меру ўсё было і ў пору:
Дожджык пройдзе, зноў цяпло,
Усё цягнулось к сонцу, ў гору,
Красавало і цьвіло.
Выйдзеш с хаты на до-сьвеці, —
От-бы воздух так і піў.
І расьлі-б, здаецца, дзеці,
Каб ў раллі іх пасадзіў!
А дзянёчак як настане!
Сонцо у лісьццю задрыжыць,
Капля роскі на каштане
Сьмехам ясным заблішчыць.
Якіх красак самавітых
Ні адабьецца ў тэй расе!
Залатых і срэбралітых, —
«Тэнчы» коляры усе!
Сонцо вышэй падплывае,