Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Узьняўшы вочы на абраз,
Пеў жабрацкія «літанні»;
А калі дзед начаваў,
То старэцкія сьпеванні
Ен на скрыпцы выцінаў.
І тагды, як зрэдка сьпевы
Песянь дзедавых сьвятых
Ціхім жаласьці павевам
Дакраналісь струн жывых,
Раптам скрыпка ажывала ў
І другім ўжо языком
Жаласьць сэрца выяўляла
І зьвінела пад смыком.
І тагды кругом Сымонкі
Шум ў хаці заціхаў,
І ўздыхалі ціха жонкі
І ўсіх смутак ахінаў.
Іх тагды шчырэй дарылі,
Ласкавей былі да іх
І на другі раз прасілі,
Як знаёмых ўжо старых…
Грош завёўся ў дзеда ў латах,
Запамог Сымон яму.
Так ў дарогах і па хатах