Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон Музыка.



Казка жыцця.


Часьць I.

I.

— Ото-ж, хлопец урадзіўся!
І ў каго ўдаўся ён?..
Чаго, дурэнь, ўтарапіўся?!..
Лепей здох бы ты, Сымон!
Хоць бы сэрца ні ад‘ядаў,
Ні мазоліў бы вачэй…
Ні дзіця, а нейка здрада,
Ні падобны да людзей! —
Ні адзін раз чуў папрокі
Ад бацькоў сваіх хлапчук.
А за што? за што нарокі?
З-за чаго той злосны гук?
«Мусіць я дапраўды ліхо»,