Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так ён міл быў і жадан!
А мо‘ ў торбі заваляўся
Хлеба чорстваго крышан?
І дрыготнымі рукамі
Ен шукае яе дна,
Ды дарэмна: за плечамі
Лёгка шоргалась яна.
Голад літасьці ні мае,
Як яго ні прэблагай,
Ні на вошта ні ўважае,
А што трэба, — яму дай.
Ніадступны, ніўгамонны,
За табой ідзе, як цень,
А за ім ты, паднявольны,
Снуеш ў ночы і у дзень.
Апусьціўшы сумна вочы,
Далей хлопчык падыбаў.
Есьці хоча — німа мочы,
Ледзьве ногі падымаў,
І так млосна, млосна стало,
Пацямнело у вачах,
Цело ўсё яго дрыжала,
У бок вадзіло і хістало,
Чуць трымаўся на нагах.