Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто, адкуль ён і куды.
Ідзе рана так, да сьвету,
І адзін, такі малы,
Абарваны, чуць адзеты
І абуты ў пасталы.
Доўга ён трапаў, далёка
Кінуў роднае сяло,
А над лесам ўжо высока
Сонцо ў гору падышло
І прыветна абласкало
Блазна-згнаніка цяплом,
Бытцым матка, цалавало
Залатым сваім лучом.
І Сымонка усьміхнуўся,
У сэрцы новы сьпеў ўзыграў,
Зноў музыка ў ім ачнуўся,
Зноў душой ён ажываў.
Як сьмяюцца толькі дзеці,
Засьмеяўся зноў Сымон,
Бо пачуўся, што на сьвеці
Ні адзін ён — с скрыпкай ён.
Хлопчык вочкі ускідае,
Каб акінуць гэту даль,
К сэрцу скрыпку прыхіляе.