Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці ні пан сабе я сам?
Ц мне Божы сьвет завязан?
Ні стрываю — маху дам!
А як будзе тут — ні знаю, —
Хіба-ж я жыву ў раю?
Дык я тут надзею маю —
Можэ Ганначку спаткаю,
Зорку ясную маю.
Падхапілі зноў Сымонку
Думкі-мары, мысьлі-сны
І ў чароўную пялёнку
Спавілі жыццё яны.
Усё Сымонка забывае.
Вочкі ў глыб душы глядзяць,
І шчасьлівы сьмех блукае,
Губы хочуць што-сь сказаць,
І нічога ён ні чуе,
А яго ужо разоў два
Клічэ Хава і сярдуе:
— Уй, дурная галава!
Як глушэц затакаваўся, —
Прынясі, ідзі, мне дроў!
Хлопчык, спуджаны, капаўся,
Сьвет чароўны разьбіваўся.