Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нават ў «кучкі» спачываць —
Сьмешнай мовай і цікавай
Стаў Сымона забаўляць.
І асьмейваў усё на сьвеці,
Шлёму с Хавай больш за усіх,
І капаўся, як у сьмецці,
У справах, звычаях у іх.
Потым ў хлопца запытаўся:
— А ты-ж, хлопча, колькі шкур
Шлёмі даць ахвяраваўся
І за колькі продаў дур?
Разсказаў Сымон умовы
На якіх застаўся жыць.
— То, жыдоўскія галовы!
Штукарэ яны круціць! —
Джургануў Яхім чупрыну,
Люльку злосна стаў ён ссаць
І пасунуўся ў адрыну —
Трэба воз было прыбраць.
«От дык штука! гм! цікава!»
Стаў Сымонка тут гадаць:
«Ці то праўда, ці забава,
Каб дурнога ашукаць?
Дык хіба-ж я тут прывязан?