Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачакаю колькі часу яшчэ: авось паправіцца, а вось унімецца. А тым-часам гэтага ўперадзе ня відно… (Пачакаўшы). Думаць далей няма чаго. Навошта нам тое багацьце — хай яны згараць з ім, апроч добрых людзей. Вось калі. Добра тады багацьце, як яно ідзе на карысьць, а калі праз яго вычвараюцца такія штукі, а… Ласьне нам не даражэй наша роднае дзіцятка? Ласьне яна ў нас лішняя ці падкідная, што мы павінны яго занядбаць? Барані божа!.. (Размахвае рукамі).

Тэклечка (з печы). Але, мамачка, няхай лепш Палутка да нас варочаецца, а то без яе неяк нудна вельмі. Бывала, ці возьме куды мяне, ці пагаворыць са мною, а цяперака — як труцень я, адна ўвесь час. Возьмем, мама, Палуту, возьмем. Навошта, каб з яе зьдзекаваўся гэты салоха кручаны… Возьмем. (Рада плешча ў далоні).

Сымон (раздумваючы). А такі і гэтак: трэба забраць Палуту да сябе, трэба. Праўду такі ты кажаш, Домна. Нельга папусьціць, каб далей так было. Навошта! Абманулі мае спадзеўкі, наглуміліся з іх і досыць… Што-ж, ашукаліся, прапала! Толькі глуміцца над Палутаю годзе… Годзе, кончана! Можа яшчэ яны і кіпця на назе яе ня варты, ня то-б каб глуміцца! Добра калі падобраму. Ласку, думаюць, мо‘ зрабілі нам, што ўзялі Палуту! Адолілі яе вельмі. Чхаць на іх долю такую і на іх гардасьць! Няхай яшчэ нам падзякуюць, што мы згадзіліся былі выдаць Палуту. Бо ці-ж варты яны ўсе яе аднае? П‘янюгі, скнары, вырадкі. Тфу! (Сам сабе). Надаў нячысты злыгацца з кім. (Праходзіць nа хаце). Забяром Палуту да дому, у нядзелю-ж гэта трэба і зрабіць. Кончана! Так і помні, Домна. Годзе ўжо спаганяць, годзе патвараць! (Іншым тонам да Тэклечкі). Дык вось, Тэклюся, Палуту мы вернем да цябе. Толькі ты з ёю, дачушка, не сварыся, жыві ў згодзе. Ня будзеш?

Тэклечка (ахопліваецца радасьцю). Не, татачка, ня буду. І слова ёй наперакор не скажу; я яе вельмі, вельмі, шкадую і люблю. Вярнеце, вярнеце!

Домна (умільна). А мая-ж ты, котка, мілая; мая ты, дачушка! Бач, як занудзіла па Палуце. Вернем, вернем з таго пекла…

Тэклечка. А чаму-ж гэта з яе так зьдзекуюцца ў Сьліваў? Завошта, мама? Ян дык нават б‘е яе заўсёды.

Домна. Няхай яго паб‘е гром сярод яснага неба, хай ён ня прыжджэ далей. Больш ужо не дамо зьдзеквацца. Годзе.

Сымон (прытопвае нагою). Больш ужо яму ня ўдасца гэтага зрабіць. Вось забяром Палутку да дому, а іх там хоць паралюш зарэж… хх(Чуцён стук сенешніх дзьвярэй. Сымон разам схамяняецца). Хтось ідзе. (Да Домны). Пастаў хаця газьніцу на стол, а то цемра. (Падбягае і прысоўвае к печы цэбры). Каб ня ўзьбіўся на цэбры; растаўлены сярод хаты заўсёды…

Домна (нездавольна). Растаўлены, растаўлены! Бо, вядома, зьбіраюся паранку даваць каровам. Дзе ж ты іх падзенеш? На лаву не