Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бач, Сымон, проста ня кажа так, але з усяго, з яго слоў, з навароту ясна відаць, што Ян у яго адзін на прыкмеце, калі хочаш ведаць.

Матруна. Тота-ж і ёсьцека. Гэта людзі вядомыя, чаго і казаць. Дачка-то ўжо ня ў іх пашла, распусьцілася; непаслухнянай, непаладлівай стала; але абрахманяе — калі трэба будзе… (Пачакаўшы, сядае супроць Якава). На яго ліха, на яго, Лісюк гэты так сапсаваў дзяўчыну. Да яго прыезду з гораду была дзяўчына, аж люба паглядзець. Стрэнецца — заўсёды дасьць дзень добры, часта ў хату зайдзе, з Янам, як блізьняты, дзень у дзень, а гэта сустракацца ня хоча: здалёк абыходзіць, калі бачыць… Усё ж гэта настроіў ён. Прыламзаў да сябе дзяўчыну да таго крэпка, што і бацькі ня могуць даць рады. І, думаеш, гэтага мала. Вунь надзрочвае вясковых хлопцаў супроць начальства, падбухторвае на багатых, адучае ў царкву хадзіць. Палуту таксама вучыць на соцыялістку. Дапусьціць — дык чаго добрага — і вывучыць.

Якаў. Вядома, соцыялісты настаяшчы. Цяперака ўсе соцыялістыя так, калі хочаш ведаць. Вось надоечы ў Граеве іх да дзесятку злавілі на сходцы ў лесе. Усіх адправілі ў вастрог. Нябось, патагі ім не дае начальства, ловіць, нібы мух, калі хочаш ведаць. А думаеш ён, Лісюк, папануе доўга? Не, галубка. Мы ўжо з Сымонам згаварыліся, як і што з ім зрабіць, калі хочаш ведаць. А як-жа, трэба Палуту збавіць з яго рук.

Матруна (з цікам). Няўжо? Тут бо хлопцы казалі…

Якаў (уверана). Сапраўды. Вось і азірнешся, як яго схопяць і вывязуць адсюль, калі хочаш ведаць. (Пачакаўшы). Ды што-ж іначай і зрабіць. (Разводзіць рукамі). Гэта-ж нямерна шкодны чалавек ля усіх, ад яго ўсяго чакаць можна, калі хочаш ведаць. Трэба бараніцца.

Матруна. А Сымону дык вельмі павінна быць крыўда. Сапсуе дзяўчыну, зладзюга. Ты-ж мо‘ шчэ ня ведаеш, Якаў, а ён ужо і Яну гразіўся ня раз. Рознымі мянушкамі празываў.

Якаў (ідзе к прыпеку й выбівае люльку). Ад яго ўсяго чакаць можна. Вось за ўсё і адкажа, няхай, сучы сын. Сымон калі сказаў, то не пакіне на паўдарозе, калі хочаш ведаць. А я таксама не маніла які-небудзь. (Грозіцца пальцам).

Матруна (надыходзіць і ціха на вуха Якаву). А ведаеш, і хлопцы ўжо згаварыліся таксама ўшчаць аб ім справу. Вось Вінцэнт праз дзядзьку пачне гізаваць.

Якаў. А і добра, калі хочаш ведаць. Добра, калі так. Ну, а як Ян? Ці думае ён што рабіць? Мае ахвоту жаніцца? Не казала з ім аб гэтым?

Матруна. Чаму не казала. Колькі раз! Хоцькі сягоньня. Адно ўсяго яго і супыняе, што гэты Пятрусь. „Пасватаюся“ — кажа ён — заўсягды а Палута і адкажа: адно сорамна будзе“. А так, Ян шчэ просіць нават мяне. (Пачакаўшы, цішэй). А гэта вось, Грышкаў Вінцэнт