Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуўся, махнуў рукою і гэтак пагрозна адказвае: „Вас усіх багацеяў трэба спаліць — жывымі пакідаць у вагонь“. Вось што вычварае.

Матруна. Вось ужо й жывёла з поля прыйшла. Хадзем, Гэлечка, загонім у хлеў, ды трэба падаіць. Хадзем, мілая. А ты, Яначка, нікуды ня йдзі, пасядзі. А калі пойдзеш — то прычыні вакно. (Адна за другою выходзяць у сенцы. Штосьці за дзьвярыма гутараць. Ян астаецца адзін.)

ЗЬЯВА 2-ая.
ЯН (адзін).

Ян (устае з лавы, пацягваецца і азірае хату; потым праходзіць узад і ўперад колькі раз і зазірае ў вокны). Ня ведаю, ці йсьці куды сёньня, ці не? Неяк няма ахвоты сядзець дома, а йсьці так сама, куды няведама. (Пачакаўшы, узіраецца ў адчыненае вакно). А пагода слаўная на вуліцы — не засьнеш ні зашто. Трэ‘ пайсьці… Папробую перайсьці да Рыхлаў — а ну-ж Палуту напаткаю… Добра было-б угледзіцца з ёю: пагутарыў-бы ўжо апошні раз і хоць ведаў-бы пэўна, як быць… Але што тое значыць, што яна неяк не адкрытна ўсягды — не дагадацца, што думае… Так, то гнецца да гэтага Ліса нібы, а пагутары шчыра — спрыяе і табе… Не, каб ня Ліс, то і слоў ня было-б, што Палута была-б мая. Мая, мая — гэта відаць з усяго. (Уверана матае рукою). Ды дзіва, каго-ж-бы яна найшла другога? Знарок ці што пайшла-б на вандроўку? Сьмешна… (Ідзе к мыцельніку і ўмываецца). А гэты, зараза, падлабуніўся так, што ані рады, як заваражыў яе. Прыгожы, на яго ліха, разумны хлопец! Сьвет прайшоў… Ёсьцека на што пагнацца. Хоцькі-б на мяне — то я-б і з другога боку разьлічваў-бы. Ну, вядома, дзяўчыне гэта ў голаў ня прыходзіць. (Выцерся й падыходзіць да люстра). Аднак што-небудзь прыходзіцца рабіць, каб яго адгэтуль спасьці — трэба. Нічога ня будзе, відаць, калі ён тут будзе аставацца… Але, што тут зрабіць? Няўжо такі і сапраўды падказаць станавому? Хай бярэ, хай арыштоўвае. А калі ды нічога ня знойдуць у яго і не абвінавацяць — тады неяк ніякавата; гатовы прычапіцца да мяне. Ды і падказваць непачэсна. Толькі — два выбары стаяць — ці Палуту мець, ці гэтага ў спакою пакінуць. Параджуся ўсё-ткі з Тодарам. Адзін розум добра — а два яшчэ лепш. Пайду да Тодара… А з ім ужо і гуляць пойдзем.

ЗЬЯВА 3-ая.
ЯН — ТОДАР — ВІНЦЭНТ.

Ян. А я перш і думаў чакаць, а пасьля думаю: ня прыдуць, заразы, давай лепш самому да іх пайсьці. Заходзьце, браткі, посядізмо крыху. Вось я засьвячу лямпу. (Дастае з кішэні запалкі і запальвае лямпу). Сядайце крыху — яшчэ пасьпеем у іншым месцы нагуляцца.