Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А цяпер вось пранялася славамі, запалі вельмі яны ў душу і… Эх-хэ! Дальбог, якая ты даверная, Палута. (Бярэ пад паху і заглядае ў вочы. З двара нясецца кліч Тэклечкі: Палута, га Палута! Мама завуць у хату).

Палута. Стой, стой! Чаго спалохаўся? (Хапае яго за руку). Табе хочацца, каб я цябе паслухала? Ну, добра, я больш ня буду верыць цыганчыным словам. Кіну. (Кліч паўтараецца. Палута адзываецца). Іду, іду.

Пятрусь. Калі бо неяк злосна, ды ўсё: нібы якая дурная баба — ліха ведае чаму верыць. (Спахватваецца). Бягуць па цябе. Ну, дык мо‘ пойдзеш? (Прыгінаецца і хутка, з налёту цалуе некалькі раз). Ідзі, а то яшчэ бацькі прыдуць. Няпраўда, не паддамося ліхой сіле. Больш настойнасьці, родненькая. Круцей павядзі з бацькамі. Ня дайся гнуць у дугу. Я-ж з свайго боку буду старацца… Ці ў нас сілы няма змаганьню? Кінь сумненьне… Пяройдам прашкоды… (Ідуць к выйсьцю; спыняюцца ля куста аграсту).

Палута. Веру, Пятрусю мой, веру…

Тэкля (убягае і голасна крычыць). Канца няма тваёй гульні!

ЗЬЯВА 15-ая.
ПАЛУТА — ПЯТРУСЬ — ТЭКЛЯ.

Тэкля (хапае Палуту за спадніцу). Палута, чамусьці ты ня слухаеш, чаму? Мама сказала йсьці — дык ідзі. Колькі-ж цябе прасіць заставіш, можа шчэ і пакланіцца загадаеш. (Сама сабе). Не нагуляецца ніколі, бедная. І ўчора цэлы вечар гуляла і сягоньня якую пору, а ўсё яшчэ мала. Укахалася ўжо вельмі шчыра, што і растацца ня можа. Ня ўбачыцца ўжо болей, ці што: прападзе Пятрусь, небарака. (Ізноў заве). Палута, ці ты чуеш, ці не? Што ты сабе думаеш, ты-ж яшчэ сёньня ад абеду нічога ў рот ня брала. Ідзі, ды я пайду па бацьку, вячэраць будзем. Ідзі, чуеш?

Палута (трымаючы Пятруся за руку, крычыць на сястрыцу). Ды годзе табе крычаць, ашчапенак ты. Ідзі скажы мацеры, што я йду. (Да Пятруся). Нешта засядзеўся гдзесьці мой бацька. (Насьмешліва). Можа ўпрочкі зьбег, зазлаваўшы на нас. Не залюбіў бедны, што дачка заспрачалася…

Тэкля (выбягае з садку). Дык ты ня кончыла ўсяго? Павяла гутарку далей? Мабыць хочаш, каб мама прыйшлі з повадам. (Пятрусь з Палутаю рагочуць).

Пятрусь (сьціскає руку Палуце). Дык ідзі, ідзі, а то і ў праўду прыдзе маці ды крыку наробіць; сорамна толькі будзе… А там і бацька гатоў насьцігнуць — а гэта зусім дрэнна. (Таўхае яе). Ідзі, ідзі. Я так сама пайду, бо і мяне маці там чакае. Так сама ня быў цэлы дзень дома… (Азіраецца на двор). Ну, Тэкля зараз мацеру прывядзе. А я-б ужо не хацеў бы з ёю сустракацца: ня любіць мяне яна, як і бацька… Толькі