Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, пане, ой, Іване!
Ў небе каршун лятае,
Ён вароны забівае.

ХОР.
Ой, пане, ой, Іване!..
Ён вароны забівае.

АПАНАС.
А таго-ж наш пан ня знае,
Што на сьвеце так бывае:
Каля гнёздачка сваёга
І варона сілу мае.

ХОР.
Ой, пане, ой Іване!
І варона сілу мае.

АПАНАС.
Не чапай, пане, чужога!
Ідзі лепш сваёй дарогай.
Хоць каршун моц-сілу мае,
Дый варона забівае.

ХОР.
Хоць каршун моц-сілу мае,
Дый варона забівае.

АПАНАС.
Лес шуміць, гальлё трасецца,
Сэрца каршуна ня б‘ецца,
Дождж сьлязьмі яго зьлівае,
Хаўтуры віхор спраўляе.

ХОР.
Ой, пане, ой, Іване!
Хаўтуры віхор спраўляе.

АПАНАС.
У пакоях нехта плача,
Няма пана у палацы.
І няведама нікому,
Калі вярнецца дадому.

ХОР.
І няведама нікому,
Калі вернецца дадому.