Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тарас Гушча.


АНТОСЬ ЛАТА.



Сцэнічны твор на 2 акты.



Зьява першая.

(Адбываецца ў патайным шынку, у мястэчку. Шынок брудны, бедны, ніпрыбраны. За адным столікам сядзіць стары жыд; узьдзеўшы акуляры, ён ні адводзіць вачэй ад кнігі, сядзіць і барухаецца; калі-ні-калі бубніць у голас. За другім столікам сядзяць шчэ маладыя селяне, Габрусь і Рыгор. Перад імі стаіць пустая бутэлька. Старая Лэя нідалёка ад Бэрка і вяжа панчоху.)

Габрусь (сьпевае).

Ой, валэ ж мае,
Ды ўсё палавыя!
Чаму вы ні гарэце?
Ой, леты ж мае,
Ды ўсё маладыя!
Чаму ж дарма гінеце?

Рыгор [Сперша сядзіць панурыўшыся, потым