ўздымае галаву. Да Габруся] Ну, зацягнуў, як на хаўтурах! Кінь, дружэ! І так моташна на сэрцы, а ён яшчэ цягне, бы воўк вые. Хіба весялейшых песянь німа?
Габрусь. Ні сьпеваюцца, брат, вясёлыя песьні. Дома ні лады, жонка хвора, нідоімкі шмат, а тут яшчэ загуляліся… Ну яго к чортавай матары!
Рыгор. Ні давайся, брат! Да дому хочацца, — сядзі, гуляй; плакаць зажадалося, — а ты песьні сьпевай. (Бярэцца у бокі і скача, падпеваючы).
Ой, ты, куме, мой кумок!
Бадай табе трасца ў бок:
Дзе ты, куме, прападаў,
Каб ты ногі паламаў?
Ці ні быў ты у Цацэлі,
Ці ў Тэклі, ці Марцэлі,
А то можа у Югалі?..
Дзе чартэ цябе ганялі?!
[Сам да сябе]. Другую!
Свіння ў рэпі, свіння ў рэпі,
Парасята ў грэццы,
А музыка без языка
Каля печы трэцца!
[Падскаківае і крэпка стукае нагамі. Падыходзіць да столу, абнімае Габруся] Габруська, мілы! Выпьем яшчэ, га?
Габрусь. (Слаба працівячыся) А ніхай яна, братка, згарыць, — і так, падла, шаломіць. Можа будзе?
Рыгор. Душа меру знае! Эй, Лэя! дай яшчэ поўкварты. [Сьпевае].
«Ад піва баліць сьпіна,